У Беларусі выплаты за паведамленні аб карупцыі не будуць абкладаць падаткам

У Беларусі выплаты за паведамленні аб карупцыі не будуць абкладаць падаткам

У Беларусі выплаты за паведамленні аб карупцыі не будуць абкладаць падаткам. Пра гэта ў аўторак заявіў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Ігар Грэйба.

Як паведамляла Еўрарадыё, пастанову пра выплату такіх узнагароджанняў на мінулым тыдні прыняў Савет міністраў. Каб прэтэндаваць на грашовае ўзнагароджанне, грамадзянін мусіць прадаставіць інфармацыю, рэчы ці дакументы, якія пасадзейнічаюць у выяўленні карупцыйнага злачынства. Таксама трэба распавесці праваахоўнікам пра месцазнаходжанне грошай ці маёмасці, якія незаконна атрыманыя карупцыянерамі. Вядомыя расцэнкі: ад 6,3 млн да 8,5 млн рублёў.

Адзначаецца, што на ўзнагароджанне не мгуць прэтэндаваць вайскоўцы ці супрацоўнікі дзяржорганаў, якія змагаюцца з карупцыяй, а таксама людзі, якія самі ўдзельнічалі ў здзяйсненні карупцыйнага злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі