У Беларусі выявілі ўжо 81 выпадак каранавіруса

У Беларусі выявілі ўжо 81 выпадак каранавіруса

81 выпадак заражэння каранавірусам зарэгістраваны ў Беларусі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім Telegram-канале. 59 пацыентаў з гэтай колькасці знаходзяца пад медыцынскім кантролем і на лячэнні. 22 чалавекі ўжо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі: тэсты на каранавірус у іх далі адмоўныя вынікі.

Таксама прэс-служба Мінздароўя паведамляе, што на сёння ў краіне праведзена больш за 21 тысячу тэстаў на COVID-19. Тэставанне праводзіцца з 23 студзеня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі