У Беларусі з 1 траўня падаражэюць цыгарэты
1 траўня ў Беларусі вырастуць кошты на некаторыя маркі цыгарэтаў, паведамляе БЕЛТА.
На 5 капеек даражэй давядзецца плаціць за цыгарэты Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" марак Pall Mall (Red, Blue, Silver, Azure, Nano Blue, Nano Silver, Nano Fresh, Nano Fusion, Nanokings Blue, Nanokings Silver, Superslims Azure, Superslims Violet, Demi Purple), Kent Mix Red Breeze, а таксама Rothmans (Blue, Azure, Demi Blue, Demi Silver, Demi Click Amber, Demi Click Purple). На 10 капеек вырастуць кошты на Pall Mall (Demi Blue, Demi Azure). За цыгарэты Kent (Nano Blue, Nano Silver, Nano White, Feel Aroma, Feel Aurum, Mode Blue, Mode Silver, Mix Purple Fresh) давядзецца аддаць дадатковыя 11 капеек.
Сярод прадукцыі ТАА "Тытунь-інвест" на 6 капеек вырастуць кошты на цыгарэты Winston (Classic, Blue), на 7 капеек — на Sobranie (Compact Blue, Compact Gold, Blacks, Evolve). На 9 капеек больш давядзецца плаціць за Winston (Super Slims Blue, Super Slims Silver), Sobranie (Blue, Gold). А цыгарэты марак Winston XS Fresh Mix, Sobranie (Caster, Evolve Gold) абыдуцца курцам даражэй на 10 капеек.
Падаражэюць і цыгарэты, якія ўвозіць у краіну кампанія "Беларусьгандаль". За прадукцыю маркі Rothmans (Demi Mix, Demi Mix 3 in 1) трэба будзе плаціць больш на 3 капейкі, Pall Mall (Demi Blue Limited Edition, Demi Azure Limited Edition) — на 10 капеек. Кошты на цыгарэты марак Bond Street (Blue Selection, Premium Special), Richmond (Black Edition, Bronze Edition, Red Edition), а таксама Aroma (Rich Coast, Rich Highland, Rich Highland Superslims) вырастуць ажно на 15 капеек.
Не павысяцца кошты на цыгарэты ТАА "Інтэр Табака" і СЗАТ "Энерга-Оіл" .
Як вядома, вытворцы і імпарцёры цыгарэт у Беларусі маюць права штомесяц мяняць максімальныя рознічныя цэны на сваю прадукцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.