У Беларусі з 1 жніўня павышаецца бюджэт пражытковага мінімуму

Ад бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць некаторыя пенсіі і надбаўкі да іх / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Ад бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць некаторыя пенсіі і надбаўкі да іх / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

З 1 жніўня ў Беларусі на 3,5% павялічваецца бюджэт пражытковага мінімуму. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінпрацы. У сярэднім на душу насельніцтва ён цяпер складзе 364,4 рубля.

Пры гэтым для розных сацыяльных груп устаноўленыя свае паказчыкі: для тых, хто працуе, БПМ складзе 403,94 рубля (+14,41 рубля), для пенсіянераў — 271,09 (+5,13 рубля), для дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 319,5 (+10,34), для старэйшых дзяцей — 388,35 (+10,2).

Адзначым, што ад памеру БПМ залежаць розныя надбаўкі і павышэнні, убудаваныя ў сістэму сацабароны, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты (дапамогі і пенсіі). Адпаведна, пасля перагляду БПМ павялічацца памеры дзярждапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, пенсіі для некаторых пенсіянераў, даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце ад 75 гадоў, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда I групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Вырастуць і сацыяльныя пенсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі