У Беларусі з-за каранавіруса на тры месяцы працягнулі дзеянне дакументаў
У Беларусі з-за каранавіруса на тры месяцы працягнулі дзеянне дакументаў. Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ № 172. Ён датычыць і фізічных асоб, і юрыдычных (у тым ліку і ІП). Калі тэрмін дзеяння выдадзеных ім даведак, дакументаў заканчваецца ў перыяд з 30 красавіка да 31 ліпеня 2020-га, яны застануцца дзейнымі.
Дакладны пералік дакументаў, тэрмін дзеяння якіх будзе працягнуты, сваёй пастановай вызначыць Саўмін. Яна з'явіцца ў бліжэйшы час. Ужо цяпер вядома, што ў лік гэтых дакументаў трапяць меддаведкі аб стане здароўя, пасведчанне кіроўцы.
Адзначаецца, што гэтае рашэнне прынятае з улікам складанай эпідэміялагічнай сітуацыі. Мяркуецца, што яно скароціць наведванне дзяржорганаў для афармлення дакументаў, адкладзе для грамадзян і арганізацый фінансавыя выдаткі на тры месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.