У Беларусі за суткі зарэгістравана яшчэ 7 выпадкаў каранавіруса, цяпер іх 76
Каранавірус у Беларусі / Reuters
На 21 сакавіка ў шпіталях Беларусі знаходзіцца 61 пацыент з каранавірусам, яны пад пастаянным медыцынскім кантролем і на лячэнні. Частка пацыентаў, пасля праходжання лячэння, ужо атрымалі адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпіскі. Іх плануюць выпісаць на наступным тыдні, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.
За суткі дадалося яшчэ 7 выпадкаў. Цяпер у Беларусі зарэгістравана 76 выпадкаў каранавіруса.
15 пацыентаў, у якіх тэст даў станоўчы вынік, ужо вылечаны і выпісаныя з медыцынскіх устаноў.
За ўвесь час праведзена ўжо больш за 20 тысяч тэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.