У Беларусі забаранілі выязджаць на самакатах за мяжу
Самакаты / Еўрарадыё
У Беларусі з 8 лістапада забаронена выязджаць за мяжу на самакатах.
Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, гэта звязана са зменамі ў Правілах дарожнага руху, якія набылі моц 27 кастрычніка.
Згодна з імі, электрасамакаты, гіраскутары і сегвеі не з'яўляюцца транспартнымі сродкамі. Таму ўладальнікі такіх сродкаў прыраўноўваюцца да пешаходаў і не могуць выязджаць на іх з Беларусі праз аўтамабільныя пункты пропуску ў краіны ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.