У Беларусі забароняць продаж алкаголю пасля 22-й гадзіны
Такая норма абазначаная ў праекце ўказу аб абароце алкаголю.
У Беларусі плануецца, што продаж алкаголю абмяжуюць — яго можна будзе купіць толькі з 9-й да 22-й гадзіны. Пра гэта паведаміла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by.
Па словах чыноўніцы, такія нормы закладзеныя ў праекце ўказа пра абарот алкаголю, які хутка паступіць у Палату прадстаўнікоў. У мясцовых выканкамаў ужо ёсць права на правядзенне абмежавальных мерапрыемстваў. Напрыклад, яны выкарыстоўваюцца падчас збору ўраджаю, выпускных у школах. Ёсць абмежаванні і на продаж алкаголю ў інтэрнэце, нагадала Наркевіч.
Нагадаем, што зараз продаж алкаголю забаронены пасля 23-й гадзіны.
Фота — odsgomel.org, tvr.by