У Беларусі зафіксавалі рэкордную колькасьць беспрацоўных з 2007 года

У Беларусі зафіксавалі рэкордную колькасьць беспрацоўных з 2007 года

У Беларусі зафіксавалі рэкордную колькасьць беспрацоўных з 2007 года. Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на 1 снежня 2015 года нашай краіне на ўліку знаходзілася 43,2 тысячы чалавек. У канцы 2014-га беспрацоўных было 24,2 тысячы, у канцы 2013-га — 21 тысяча, у канцы 2012 года — 24,9 тысячы чалавек.
 
У той жа час попыт на працоўную сілу дасягнуў мінімальнага за апошнія 10 гадоў паказчыка. На 1 снежня мінулага года ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзіліся звесткі аб наяўнасці 29,3 тысячы вакансій, тады як у канцы 2014-га — 33,6 тысячы, 2013-га — 50,5 тысячы, 2012 года — 62 тысячы. Эксперты адзначаюць, што зніжэнне колькасці вакансій і рост беспрацоўя сталі вынікам эканамічнага спаду, які назіраўся ў Беларусі летась, інфармуе БелаПАН.

У Беларусі зафіксавалі рэкордную колькасьць беспрацоўных з 2007 года
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі