У Беларусі зафіксавалі значны рост продажаў электрамабіляў
У Беларусі ствараецца шырокая сетка электразараднай інфраструктуры
У Беларусі зафіксавалі значны рост продажаў электрамабіляў. Пра гэта паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя, якая прааналізавала даныя за лістапад 2024-га. Іх продаж павялічыўся на 187 адзінак ці на 41,6%.
У канцы лета намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз заявіў, што ў нашай краіне налічылі амаль 15 тысяч электрамабіляў. Паводле яго слоў, тэмпы росту склалі больш за 200% за год.
У аўтамабільнай асацыяцыі адзначаюць, што рынак продажаў легкавых аўтамабіляў у мінулым месяцы "дэманстраваў спакойны рост у параўнанні з кастрычнікам". Агульны прырост склаў 633 адзінкі (12,7%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.