У Беларусі зарэгістравана больш за 11 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам
Па стане на 6:00 27 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 11 289 выпадкаў заражэння COVID-19. За мінулыя суткі іх колькасць павялічылася на 826.
За мінулыя суткі памерлі яшчэ тры чалавекі з каранавіруснай інфекцыяй. Агульная іх колькасць склала 75 пацыентаў.
Вылечыліся і былі выпісаныя 1740 чалавек, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19 (45 за мінулыя суткі).
Прэс-служба Мінздароўя паведамляе, што было праведзена 153 845 тэстаў (крыху болей за 6000 за мінулыя суткі). Станоўчы вынік паказалі 7,5% ад агульнай колькасці тэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.