У Беларусі застаюцца каля 2800 расійскіх вайскоўцаў — Сяргей Наеў
Расійскія вайскоўцы ў Беларусі / AFP / Scanpix
На палігонах Беларусі знаходзіцца каля 2800 расійскіх вайскоўцаў. Такую лічбу ў інтэрв'ю інфармагенцтву "Укрінфарм" назваў камандуючы Аб'яднанымі сіламі УСУ, генерал-лейтэнант Сяргей Наеў.
Па яго словах, агулам у паўднёвай частцы Беларусі і на тэрыторыях Бранскай і Курскай абласцей Расіі сабрана каля 17 тысяч вайскоўцаў.
"Да дзеянняў на паўночным кірунку праціўнік прыцягвае дзве групоўкі прыкрыцця дзяржаўнай мяжы, разгорнутыя ў паўднёвай частцы Беларусі і на тэрыторыях Бранскай і Курскай абласцей Расіі, агульнай колькасцю каля 17 тысяч чалавек. Акрамя таго, на палігонах Беларусі захоўваецца прысутнасць расійскага кантынгенту рэгіянальнай групы агульнай колькасцю каля 2800 чалавек", — заявіў Наеў.
Таксама ён нагадаў, што на беларускіх вайсковых аэрадромах застаюцца расійскія самалёты і верталёты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.