У Беларусі завочна асуджаны на 11 гадоў калоніі палітычны актывіст Іван Краўцоў

Іван Краўцоў

Іван Краўцоў / Euroradio

У Беларусі завочна асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму палітычны актывіст Іван Краўцоў, які жыве з мяжой. Яго прызналі вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім”, "Махлярства", "Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады" і "Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы".

Справу ў фармаце спецвытворчасці разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Анжэла Касцюкевіч). Большасць абвінавачванняў датычаць дзейнасці Краўцова ў Каардынацыйнай радзе, якую рэжым прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем".

Іван Краўцоў у 2020-м уваходзіў у каманду Віктара Бабарыкі. У верасні яго затрымалі і разам з Антонам Раднянковым выслалі ва Украіну. Марыя Калеснікава тады парвала свой пашпарт на мяжы, каб яе не маглі выправадзіць за межы Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі