У Беларусі знайшлі новае радовішча нафты

Нафта з новага радовішча / belorusneft.by

Нафта з новага радовішча / belorusneft.by

Новае нафтавае радовішча адкрылі ў Рэчыцкім раёне, піша БЕЛТА са спасылкай на намесніка генеральнага дырэктара "Беларуснафты" па геалогіі Пятра Поўжыка. Радовішча назвалі Усходне-Някрасаўскае.

Раней тут выявілі падсалявую структуру. Пачалася сейсмаразведка, яе праводзілі на плошчы каля 150 кв. км. Пры свідраванні ў нейкі момант "атрымалі прамысловы прыток нафты дэбітам каля 30 кубаметраў за суткі", распавёў Поўжык. Новае радовішча яшчэ павінны паставіць на дзяржбаланс і падлічыць запасы вуглевадародаў у ім. Паводле папярэдняй ацэнкі, яны складаюць не менш за 200 тыс. т.

Адзначым, што нафту ў Беларусі ў абмежаваных колькасцях здабываюць з сярэдзіны 60-х гадоў ХХ стагоддзя. Адкрытыя больш за 90 радовішчаў. Летась "Беларуснафта" здолела здабыць рэкордныя больш за 1,8 мільёна тон уласнай нафты. Пры гэтым Беларусь штогод вымушана закупляць у Расіі для сваіх НПЗ яшчэ каля 25 млн т.

Расійскі рэсурс neftegaz.ru, падводзячы вынікі працы "Беларусьнафты" за мінулы год, адзначаў, што "практычна ўся разведаная нафта ў Беларусі з'яўляецца цяжказдабывальнай, а эксплуатаваныя радовішчы знаходзяцца ў позняй стадыі распрацоўкі".

В Беларуси нашли новое месторождение нефти
Адна з свідравін Усходне-Някрасаўскага радовішча / belorusneft.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі