У Беларусі зноў павялічылася колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам

У Беларусі зноў павялічылася колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам

У Беларусі за суткі памерлі 6 чалавек з каранавірусам, паведамляе 22 ліпеня ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Напярэдадні было 4 ахвяры. Колькасць памерлых складае ўжо 513 чалавек.

За суткі ў нашай краіне зафіксаваны 173 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. Напярэдадні было +135, на дзень раней — +118. Атрымліваецца, што працягваецца рост. Агулам у Беларусі ўжо 66521 выпадак COVID-19.

Выпісаны 59061 чалавек (+469, напярэдадні было +298).

Сцвярджаецца, што ўжо праведзена 1 мільён 209 тысяч 400 тэстаў на каранавірус (+7186, напярэдадні было +2897).

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік заявіў, што "сітуацыя ўсюды кіраваная". Паводле яго слоў, у апошнія тыдні па ўсёй краіне назіраецца "устойлівае зніжэнне колькасці пацыентаў як з пнеўманіяй, так і з каранавіруснай інфекцыяй". З аптымізмам гаварыў пра пнеўманіі падчас наведвання Гомеля і Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі