Каранік выказаўся пра сітуацыю з каранавірусам у рэгіёнах Беларусі

Каранік выказаўся пра сітуацыю з каранавірусам у рэгіёнах Беларусі

22 ліпеня міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік выказаўся пра сітуацыю з каранавірусам у рэгіёнах. Паводле яго слоў, "сітуацыя ўсюды кіраваная". Пры гэтым кантроль не аслабляецца, паведамляе БЕЛТА.

"Ва ўсіх рэгіёнах мы бачым не толькі стабільную сітуацыю, але і стабільнае зніжэнне колькасці хворых, — кажа Каранік. — У рэгіёнах, якія ўваходзілі пазней у эпідпрацэс, лічбы крыху вышэй, чым у іншых".

Міністр адзначае "устойлівае зніжэнне колькасці пацыентаў як з пнеўманіяй, так і з каранавіруснай інфекцыяй". Ён сцвярджае, што яно назіраецца ўжо некалькі тыдняў па ўсёй краіне.

Пры гэтым 22 ліпеня зноў павялічылася колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі