У Беларусі пацверджаны 21 выпадак заражэння каранавірусам

У Беларусі пацверджаны 21 выпадак заражэння каранавірусам

У Беларусі ў 21 чалавека лабараторна пацверджаны дыягназ каранавіруса COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Медыкі адзначаюць, што ў нашай краіне праводзіцца актыўны лабараторны кантроль грамадзян. У тым ліку правяраюць тых, хто кантактаваў з людзьмі, якія вярнуліся з-за мяжы і былі ізаляваныя ў рамках супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. 

Паводле звестак Мінздароўя, новыя пацыенты былі ізаляваныя ў той перыяд, калі яшчэ не былі небяспечнымі для навакольных, "бо выдзяленне віруса ў навакольнае асяроддзе можа пачацца мінімум на трэці дзень. Да гэтага моманту ўсе гэтыя людзі знаходзіліся пад медыцынскім наглядам, ні з кім не кантактавалі. Практычна ўсе пацыенты адчуваюць сябе здавальняюча, адзін знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці".

Прэс-служба Мінздароўя адзначае, што ў краіне праведзена больш за 10,5 тысячы тэстаў на каранавірус COVID-19.

Дарэчы, першы пацыент, у якога выявілі каранавірус, сёння быў выпісаны з лякарні. 

Нагадаем, што яшчэ ўчора пацыентаў, у якіх выявілі каранавірус, было толькі 12. Гэта жыхары Мінска, Віцебска, Гомеля, Гродна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі