У Белавежскай пушчы загінула легендарная 150-гадовая cасна

У знакамітай хвоі два ствалы / npbp.by​
У знакамітай хвоі два ствалы / npbp.by​

У Белавежскай пушчы загінула легендарная хвоя, да якой часта вадзілі турыстаў мясцовыя жыхары. Дрэву было 150 гадоў, расказалі ў адміністрацыі Нацыянальнага парку.

Хвоя характэрная тым, што ў яе два ствалы, якія зрасталіся вышэй. Каля пяці гадоў таму дрэва пачало засыхаць — ёсць легенда, што гэта адбылося праз негатыўную энергію, якую хвоя ўвабрала ад бед і слёз людзей.

Мясцовыя вадзілі да гэтага дрэва турыстаў і расказвалі пра павер'е. Лічыцца, што калі пралезці паміж стваламі, то чалавеку пашанцуе. Турыстаў прыводзілі да дрэва і прапаноўвалі адпусціць дрэннае і зарадзіцца пазітыўнай энергіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі