У беспарадках у Бірулёва пацярпелі шасцёра байцоў АМАП
Двое паліцэйскіх шпіталізаваныя. Камандзір батальёна АМАП атрымаў сур'ёзныя траўмы, але вярнуўся ў да выканання службовых абавязкаў.
Паліцыя заяўляе, што ніхто з удзельнікаў беспарадкаў не пацярпеў. Нагадаем, увечары 13 кастрычніка затрымана больш за 380 чалавек. Зараз іх дапытваюць як сведкаў. Lenta.ru са спасылкай на крыніцы ў медыцынскіх кругах піша, што 11 чалавек звярнуліся па дапамогу з рознымі траўмамі. Цяжка пацярпелых сярод іх няма.
Беспарадкі ў маскоўскім раёне Бірулёва пачаліся удзень 13 кастрычніка. Каля 600 чалавек ўзялі штурмам мясцовы гандлёвы цэнтр "Біруза", дзе, часта збіраюцца мігранты.
Удзельнікі хваляванняў патрабавалі знайсці забойцаў 25- гадовага Ягора Шчарбакова, заколатага нажом у ноч на чацвер на вачах у яго дзяўчыны ў Заходнім Бірулёве. Па словах дзяўчыны, нападнік, які нанёс Шчарбакову некалькі удараў нажом, мог быць выхадцам з Каўказа або з Цэнтральнай Азіі.
Фота: www.gazeta.ru.