У BILD расказалі пра галоўную памылку Залужнага

Валерый Залужны 

Валерый Залужны  / facebook.com/CinCAFU

Намеснік галоўнага рэдактара BILD Паўль Ронцхаймер расказаў пра галоўны пралік экс-галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага. Пра гэтую памылку сам Залужны расказаў нямецкаму журналісту падчас адной з паездак Ронцхаймера ва Украіну. Журналіст за гэтыя гады неаднаразова наведваў лінію фронту. 

Ронцхаймер нагадаў, што ніхто не ведае дакладнай колькасці ахвяр гэтай вайны. "Я думаю, скажу шчыра, што афіцыйныя звесткі абодвух бакоў недакладныя. Я грунтуюся на тым, што гэта сотні тысяч. Расіяне страчваюць значна больш, у тым ліку і цяпер", — адзначыў ён. А потым Ронцхаймер ўспомніў сваю размову з Залужным.  "Аднойчы ён сказаў мне, што самая вялікая памылка ў разліках, якую ён дапусціў у гэтай вайне, была ў тым, што ён думаў, быццам у нейкі момант расійскае грамадства дойдзе да мяжы і скажа: "Хопіць! У нас занадта шмат забітых і параненых". Быццам у нейкі момант у Расіі будзе абурэнне. Ён казаў, што разлічваў на гэта найпазней у пачатку 2023 года", — заявіў Ронцхаймер.

Нагадаем, Залужны карыстаўся велізарным аўтарытэтам ва Узброеных сілах Украіны. Ён не дапусціў акупацыі Кіева, здолеў правесці шэраг паспяховых аперацый. Аднак у лютым 2024 года пасля няўдалай летняй кампаніі 2023-га года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі змяніў галоўнакамандуючага. У траўні Залужнага афіцыйна звольнілі з УСУ. У тэксце ўказа ўкраінскага прэзідэнта гаварылася, што Залужны пакідае службы "па стане здароўя з правам нашэння вайсковай формы адзення". Тады ж Залужнага прызначылі амбасадарам Украіны ў Вялікабрытаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі