У бліжэйшы час сустрэнуцца Лукашэнка і Парашэнка

У бліжэйшы час сустрэнуцца Лукашэнка і Парашэнка

У бліжэйшы час адбудзецца сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Пра гэта паведамляе сайт пасольства Украіны ў нашай краіне. 30 сакавіка першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка прыняў украінскага пасла Ігара Кізіму “з нагоды ўручэння копій даверчых грамат”. Прэс-служба МЗС Беларусі не згадвае, што абмяркоўвалася запланаваная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў. Адзначаецца толькі, што гаворка ішла пра “пытанні далейшага развіцця ўсяго спектру беларуска-ўкраінскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках эканамічных арганізацый”.

Сайт украінскага пасольства інфармуе, што “акцэнтавалася ўвага на важнасці падрыхтоўкі запланаванай на бліжэйшы час” сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Украіны. Яна адбудзецца ў красавіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі