У бліжэйшыя дні Польшча можа прыняць рашэнне аб адкрыцці межаў
Польшча ўжо ў бліжэйшыя дні можа прыняць рашэнне аб адкрыцці межаў. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі краіны Мар'юш Каміньскі. Паводле яго слоў, перад гэтым пройдуць кансультацыі з галоўным санітарным інспектарам краіны і з Міністэрствам аховы здароўя. Таксама будзе аналізавацца эпідэміялагічная сітуацыя ў Польшчы, у іншых краінах Еўропы ды і ва ўсім свеце. Ужо ідуць перамовы з Літвой пра адкрыццё межаў, паведамляе polskieradio.pl.
Знешнія межы ЕС закрытыя як мінімум да 1 ліпеня. Рашэнне пра іх адкрыццё прыме Брусель. Таму пакуль невядома, калі беларусам чакаць адкрыцця мяжы з Польшчай.
У Польшчы выяўлены 27,3 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам (+205), памерлі 1172 чалавек (+6).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.