У Брэсце адкрылася выстава неіснуючага мастака (фота)

У Брэсце адкрылася выстава неіснуючага мастака (фота)

У Брэсце адкрылася мастацкая выстава "lostness". У гатэлі "Эрмітаж" прадстаўленыя болей за 20 карцін у тэхніках акватынта, аквафортэ, літаграфія, лічбавая графіка, лінагравюра. Наведвальнікам выставы давялося самастойна зняць "покрыва" з карцінаў, бо іх аўтар вырашыў захаваць ананімнасць. Мастак хаваецца пад псеўданімам "whatname?".

Ад мастака Генадзя Вяля, аднаго з куратараў выставы, стала вядома, што ананімны мастак з'яўляецца студэнтам, які навучаецца ў Польшчы.

Генадзь Вяль: "Сёння ў Брэсце адкрываецца такая вельмі нестандартная выстава, бо аўтара няма — усё такое патаемнае. Магчыма, калісці і стане вядомае імя аўтара. Магчыма, мы калісьці і даведаемся пра вельмі цікавага мастака, які навучаецца ў польскім Лодзе, але мае карані з Брэста".

Таксама Генадзь Вяль паведаміў, што сам аўтар, магчыма, прысутнічаў на адкрыцці, але раскрываць яго асобу не стаў.

Выстава "lostness" будзе працаваць ў гатэлі "Эрмітаж" да 26 сакавіка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі