У Брэсце адкрылася выстава па гісторыі рэгіёна ад 1921 года (фота)

У Брэсце адкрылася выстава па гісторыі рэгіёна ад 1921 года (фота)

У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адкрылася новая экспазіцыя. Гісторыя Брэстчыны з 1921 года і да пачатку ХХІ стагоддзя прадстаўленая шматлікімі прадметамі побыту. Экспазіцыя дапоўніла сваю "папярэдніцу", якая працуе з 2012-га года і закранае гісторыю рэгіёна ад першабытнаабшчыннага ладу да першай чвэрці ХХ стагоддзя.

Новая экспазіцыя ахоплівае наступныя перыяды: "Гісторыя Брэстчыны ў складзе Польскай дзяржавы (1921-1939), "Брэстчына ў гады Другой сусветнай вайны" (1939-1945), "Брэсцкая вобласць у 1944-1990 гады” і "Стварэнне і станаўленне Рэспублікі Беларусь. Брэсцкая вобласць на сучасным этапе".

У залах прадстаўлена больш за 580 прадметаў з фондавай калекцыі музея.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі