У Брэсце актывісты БРСМ падораць нованароджаным вышыванкі
У Брэсце 1 ліпеня пройдзе акцыя “Падары навароджанаму вышыванку”. Яе ўдзельнікамі стануць дзеці, народжаныя напярэдадні Дня Незалежнасці. Яны атрымаюць у падарунак распашонкі-вышыванкі ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, а іх мамы — кветкі ад тэрытарыяльнага цэнтра Маскоўскага раёна Брэста. Пра гэта паведамляе сайт Брэсцкага аблвыканкаму.
Мерапрыемства пройдзе ў межах праекту "Дзень вышыванкі", які сёлета ўпершыню ладзіць БРСМ. Акцыя “Падары нованароджанаму вышыванку" з 1 па 4 ліпеня пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Брэсцкай вобласці.
Свята "Дзень вышыванкі" прызначанае на 2 ліпеня. Дарэчы, першым у ёй удзел узялі бээрэсамаўцы з Бабруйска. Як паведамляюць СМІ, яны падарылі вышыванкі наванароджаным дзецям ужо сёння, 29 чэрвеня.