У Брэсце будуюць тэлекамунікацыйную сетку новага пакалення

Оптыкавалаконную лінію перадачы дадзеных праклаў у Брэсце адзін з мясцовых аператараў кабельнага тэлебачання кампанія “ТВСАТ”. С сённяшняга дня паслугамі новага сеціва могуць карыстацца жыхары цэнтральнай часткі горада.  Падрабязнасці гэтага новаўвядзення паведамляе наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:

“Тэхналогія “Metroethernet” дазваляе перадаваць праз оптыкавалакно вялікую колькасць каналаў тэлебачання, пры гэтым абанент можа адначасова карыстацца паслугай перадачы дадзеных на хуткасці да 100 Мегабіт за секунду, ствараць лакальныя сеткі і мець якасны выхад у Інтэрнэт.

Як паведаміў кіраўнік кампаніі “ТВСАТ” Юры Галіулін, плануецца, што праз некалькі год “Metroethernet” ахопіць усе жылыя раёны Брэста. Праект развіцця сеткі ўжо распрацаваны і паступова выконваецца”.


Вядома, што прагрэсіўная тэхналогія перадачы дадзеных пакуль ужываецца толькі ў новабудоўлях Масквы ды краінах Заходняй Еўропы.

Таксама чакаецца, што выхад “ТВСАТ” на новы ўзровень аказання паслуг можа выціснуць з рынку тэлекамунікацый і кабельныга тэлебачання значную колькасць фірм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі