У Брэсце чатыры студэнты атруціліся курыльнымі сумесямі
Праверку па справе праводзіць упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.
15 верасня юнакі ва ўзросце ад 18 да 21 года ў адным з інтэрнатаў ВНУ ўжылі курыльную сумесь. Як адзначае БЕЛТА, паводле асноўнай версіі гэта быў спайс. Пасля гэтага ў непрытомным стане студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна знайшлі іншыя студэнты. Яны і выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу.
Студэнтаў з прыкметамі атручвання даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай меддапамогі, дзе ім аказалі кваліфікаваную меддапамогу. Цяпер жыццю студэнтаў нічога не пагражае.
Следства высвятляе ўсе абставіны здарэння. Апытваюцца сваякі студэнтаў, іх знаёмыя, медперсанал лякарні, работнікі інтэрната. Канфіскаваныя медыцынскія дакументы. Прызначана судова-біялагічная экспертыза, якая высветліць дакладны выгляд псіхатропнага рэчыва, ужытага студэнтамі.
Фота — shinyweather.tumblr.com