У Брэсце ДАІ пакарала камунальнікаў за георгіеўскія стужкі на машынах

У Брэсце ДАІ пакарала камунальнікаў за георгіеўскія стужкі на машынах

Брэсцкі журналіст Алесь Ляўчук паскардзіўся на георгіеўскую стужку і расійскі сцяг на машынах камунальнікаў. Нечакана для журналіста, міліцыя даслала яму ліст з паведамленнем, што кіроўцаў прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі, перадае тэлеканал "Белсат".

Сваю пазіцыю Ляўчук патлумачыў тым, што георгіеўская стужка стала сімвалам вайны ва Украіне. "Калі я бачу расійскі сцяг на машыне, я адчуваю небяспеку, бо гэтак жа сама ўсё пачыналася ў Абхазіі. Таму адзіная магчымасць гэтага пазбавіцца — гэта каб у цябе была актыўная грамадзянская пазіцыя", — заяўляе Ляўчук.

Дарэчы, у Беларусі на Дзень Перамогі ўлады не першы год прапагандуюць чырвона-зялёную стужку з кветкай яблыні пасярэдзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі