У Брэсце і Бярозе пры наездах аўтамабіляў пацярпелі дзеці

У Брэсце і Бярозе пры наездах аўтамабіляў пацярпелі дзеці

У Брэсце і Бярозе ў выніку наездаў аўтамабіляў пацярпелі дзеці.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, увечары 8 лютага на праспекце Машэрава ў абласным цэнтры быў траўмаваны дзевяцігадовы хлопчык, які выбег на праезную частку з-за прыпаркаванага аўтамабіля. Паводле папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы мінчук на аўтамабілі "Фольксваген-Пасат" наехаў на хлопчыка, які перабягаў праезную частку дарогі справа налева па ходзе руху аўтамабіля.

Хлопчыка шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне Брэсцкай абласной дзіцячай лякарні. Ён атрымаў закрытую траўму брушной поласці, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне галаўнога мозгу і ўшыб носа.

А раніцай 9 лютага на вуліцы Леніна ў Бярозе 54-гадовы мясцовы жыхар на "Пежо 406" на пешаходным пераходзе не прапусціў 14-гадовага пешахода, які меў перавагу руху.

Падлетка даставілі ў лякарню з пераломам левай плечавой косткі і мноствам ушыбаў.

Па абодвух фактах ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі