У Брэсце кіроўца пазадарожніка збег з месца аварыі (фота, відэа)

У Брэсце кіроўца пазадарожніка збег з месца аварыі (фота, відэа)

У Брэсце кіроўца пазадарожніка, які справакаваў аварыю, збег з месца здарэння. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 22 снежня каля 16.30 на  вуліцы Маскоўскай адбылася аварыя з удзелам аўтамабіляў "Мэрсэдэс Бенц" і "Лексус". Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца "Лексуса" сутыкнуўся з "Мэрсэдэсам", які ехаў у спадарожным напрамку. Ад удару "Мэрсэдэс" выкінула на раздзяляльны газон, а "Лексус" перакуліўся і "ўляцеў" у прыдарожны плот.

Кіроўца "Лексуса" збег з месца аварыі, аднак пакінуў ля машыны свайго пасажыра. Асобу кіроўцы высвятляюць праваахоўнікі. Кіроўца і пасажыр “Мэрсэдэса” ў аварыі не пацярпелі.

Партал "Рэальны Брэст" агучыў версію, што кіроўца пазадарожніка быў п'яны. Неадэкватныя паводзіны мужчыны бачныя на відэа з месца здарэння, якое апублікаваў партал. Гэта версія тлумачыць, чаму віноўнік аварыі збег.

Фота: realbrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі