У Брэсце пададзена заяўка на правядзенне пікета супраць палітычных рэпрэсій
Заяўнікі акцыі — член гарадской арганізацыі АГП Марат Несцярэнка і актывіст гарадской структуры Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Аляксандр Дзенісенка.
Брэсцкія актывісты дэмсіл падалі заяўку на правядзенне 25 сакавіка пікета супраць палітычных рэпрэсій.
Як паведаміў БелаПАН Дзенісенка, які на прэзідэнцкіх выбарах-2010 працаваў у выбарчым штабе Уладзіміра Някляева, мэта пікетавання — запатрабаваць спынення рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў акцыі на плошчы Незалежнасці 19 снежня ў Мінску і вызвалення палітзняволеных. Колькасць удзельнікаў пікета да 30 чалавек.
"У заяўцы мы назвалі месца правядзення акцыі — стадыён "Лакаматыў". У нашым горадзе гэта адзінае месца, вызначанае мясцовай уладай для такіх мерапрыемстваў, таму спадзяемся на тое, што пікет будзе дазволены", — адзначыў Дзенісенка.