У Брэсце памерла школьніца, на якую звалілася галіна дрэва

У Брэсце памерла школьніца, на якую звалілася галіна дрэва

У Брэсце памерла дзяўчынка, на якую падчас навальніцы звалілася галіна дрэва. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў галоўны лекар абласной лякарні Аляксандр Карпіцкі.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагічны выпадак здарыўся ў другой палове дня 9 траўня ў парку культуры і адпачынку. Падчас навальніцы галіна дрэва зламілася і звалілася на гандлёвую палатку і тратуар. Пры гэтым пацярпела 10-гадовая школьніца. Дзяўчынку шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Дактараы змагаліся за яе жыццё амаль два тыдні, але выратаваць дзіця не змаглі. Яна памерла 21 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі