У Брэсце плануецца пікет супраць абрання Лукашэнкі прэзідэнтам
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" хоча 10 кастрычніка правесці ў цэнтры Брэста чатырохгадзінны пікет. Удзельнікі пікета плануюць пратэставаць супраць абрання Аляксандра Лукашэнкі на пяты тэрмін.
Пра гэта агенцтву БелаПАН распавяла старшыня гарадской структуры партыі Людміла Дзенісенка. Па яе словах, заяўка на акцыю накіраваная ў гарвыканкам. Пікет запланаваны ў рамках перадвыбарных акцыяў.
"Мэта пікету — абмеркаванне перадвыбарнай праграмы кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі і правядзенне агітацыі супраць дадзенага кандыдата. На гэтай акцыі мы хочам размясціць матэрыялы з праграмай Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе і пра тое, што не выканана", — адзначыла Дзенісенка.