У Брэсце зачыніўся першы ў горадзе хостэл (фота)
Прыватны гатэль эканом-класа не праіснаваў і трох месяцаў.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", хостэл зачыніў гарвыканкамам з-за шматлікіх скаргаў жыхароў дому, дзе ён размяшчаўся. У рашэнні гаворыцца, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі жылая кватэра не можа быць выкарыстаная ў якасці гатэлю.
"Dream Hostel" адчыніў падарожнік з Мінску напрыканцы траўня. У адпаведнасці з рашэннем кіраўніцтва гораду, уласнік кватэры спыніў прадпрымальніцкую дзейнасць, і цяпер памяшканне здаецца ў арэнду.
Фота — "Віртуальны Брэст", litary.net