У Брэсце з'явіўся першы экалагічны інтэрнэт-партал

У Брэсце з'явіўся першы экалагічны інтэрнэт-партал

У Брэсце з'явіўся першы экалагічны інтэрнэт-партал. Прэзэнтацыя сайта brest.greenbelarus.info адбылася ў Зімовым садзе БрДУ імя А.С. Пушкіна.

На адкрыцці прысутнічала Тамара Ялкоўская, старшыня Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Яна распавяла прысутным, што дзяржаўныя структуры маюць намер выкарыстоўваць сайт для інфармавання насельніцтва аб экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне. Таксама спецыялісты праз сайт плануюць аператыўна атрымліваць інфармацыю ад насельніцтва пра існуючыя экалагічныя праблемы.

Ялкоўская: "Мы — кантралюючая арганізацыя. А можа мы штосьці не заўважаем? А можа мы штосьці не бачым? Напрыклад, вось зараз паўстала у аблвыканкаме пытанне пра навядзенне парадку на зямлі Пінскага рэгіёна. І вось пры дапамозе "Зялёнага парталу" мы хочам вывучыць па гэтым пытанні меркаванне мясцовага насельніцтва — якія праблемы яны бачаць?"

Рэдактар сайта Аляксей Купракоў спадзяецца, што партал дапаможа каардынаваць сумесную працу мясцовага насельніцтва і ўладаў над вырашэннем экалагічных праблем. Асноўнымі праблемамі Брэста Купракоў называе азеляненне гарадскіх тэрыторый і падтрыманне іх у належным стане, барацьба з выхлапнымі газамі, праблемы бяздомных жывёлаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі