У брэсцкім ізалятары не прынялі перадачу для Паўла Севярынца

Адміністрацыйных судоў над затрыманымі ў Брэсце 19 жніўня ўдзельнікамі прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца на гэтым тыдні хутчэй за ўсё не будзе. Мясцовы праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што галоўная мэта была дасягнута ўчора, калі быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту Севярынец.

Нагадаем, суд прызнаў прэзентацыю, якая праходзіла ў офісе брэсцкай гарадской філіі Партыі БНФ, “незаконным масавым мерапрыемствам”. Таму на чарзе разгляд яшчэ некалькіх дзесяткаў адміністрацыйных справаў.

Паводле словаў Вялічкіна, зараз Севярынец утрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання Маскоўскага РАУС. Аднак перадачу для яго не прынялі. У ізалятары запатрабавалі, каб было аплачана знаходжанне Паўла Севярынца за кратамі.

ПЦ “Вясна”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі