У Брусэлі выставяць 46 фатаграфій пра 19 снежня
2 сакавіка ў брусэльскім офісе Сталага прадстаўніцтва Швецыі ў Еўрасаюзе адкрыецца выстава "19 снежня вачыма журналістаў".
У яе экспазіцыі — 46 фатаграфій 7 беларускіх фатографаў. Перад адкрыццём адбудзецца дыскусія, у часе якой беларускія журналісты распавядуць аб сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі.
Арганізуюць выставу "Офіс за дэмакратычную Беларусь" і "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пры падтрымцы International Media Support, Міжнароднай федэрацыі журналістаў і Сталага прадстаўніцтва Швецыі ў ЕС.