У Брузгах аднавілі пропуск транспарту
У памежным пункце пропуску Брузгі на беларуска-польскай мяжы аднавілася афармленне транспарту ў абодвух напрамках. Пра гэта інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта.
Як распавядала Еўрарадыё, 6 траўня ў першай палове дня рух праз мяжу ў абодвух напрамках быў прыпынены з ініцыятывы польскага боку. На пункце пропуску Кузніца (з польскага боку мяжы) падчас рэканструкцыі выявілі бомбу часоў Другой сусветнай вайны. На месцы здарэння працавалі польскія экстраныя службы.