У Бярозаўскім раёне ў ДТЗ загінуў 81-гадовы кіроўца мапеда
Аварыя адбылася на аўтадарозе мясцовага значэння паміж вёскамі Малеч і Залужжа.
Загінулы — жыхар вёскі Малеч — трапіў пад колы "Опеля", якім кіравала жыхарка Бярозы. Аўтамабіль рухаўся ў тым жа напрамку, што і мапед "Рыга", на якім ехаў стары.
"Па папярэдніх звестках, у непасрэднай блізкасці ад аўтамабіля мапед пачаў разварот", — паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталлю Сахарчук.
81-гадовы кіроўца мапеда быў без шлема. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.
Фота: onliner.by.