Шэсць чалавек загінулі на дарогах Беларусі за выходныя

Кіроўца аўтамабіля, які "дагнаў" Mercedes, што ішоў ззаду , загінуў / прэс-служба МУС РБ​
Кіроўца аўтамабіля, які "дагнаў" Mercedes, што ішоў ззаду , загінуў / прэс-служба МУС РБ​

Шэсць чалавек загінулі на дарогах Беларусі за мінулыя выходныя, паведамілі ў МУС. У Пружанскім раёне загінуў кіроўца аўтамабіля "ВАЗ". У яго ззаду ўехаў Mercedes, які рухаўся ў спадарожным кірунку. Кіроўца іншамаркі рассяродзіўся. Кіроўцу "ВАЗа" было 63 гады.

Смяротным вынікам завяршыліся дзве аварыі з удзелам матацыклістаў. Адна з іх адбылася ў Гродзенскай вобласці, у гарадскім пасёлку Зэльва. Кіроўца матацыкла Yamaha разагнаўся, не справіўся з кіраваннем, наехаў на бардзюр і перакуліўся. Ён памёр на месцы. У МУС адзначылі, што правоў у яго не было — пазбавілі пару гадоў таму за нецвярозую язду.

Шесть человек погибли на дорогах Беларуси за выходные
Загінуламу кіроўцу быў 31 год / прэс-служба МУС РБ

Яшчэ адзін матацыкліст загінуў у нядзелю ў Гомельскай вобласці — ён не захоўваў дыстанцыю і ўехаў у вялікагруз, які ішоў перад ім.

У МУС таксама прыводзяць падрабязнасці смяротнага ДТЗ з удзелам пешахода, якое адбылося ў Гродзенскім раёне ў ноч на суботу. Тут пад коламі загінуў 55-гадовы мужчына, які пераходзіў дарогу без флікера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі