"Паляванне на матацыклістаў". Катаючыся ў лесе, байкер ледзь не страціў галаву
Матацыкліст у лесе
Гродзенскія байкеры знайшлі ў лесапарку "Пышкі" дрот, нацягнуты над дарожкай. Калі б яго не ўбачылі своечасова, ён перарэзаў бы кіроўцу шыю.
На відэа з месца здарэння ў TikTok звярнулі ўвагу журналісты.
— Вось чалавек, якому пашанцавала. Ледзь галаву не адрэзала, — кажа голас за кадрам.
— Пачалося паляванне на матацыклістаў. Будзьце ўважлівыя і глядзіце ва ўсе вочы, — падпісаў аўтар роліка.
@wtf.skyline пышки, начало змейки,началась охота на мотоциклистов. будьте аккуратнее и смотрите в оба #гродно #эндуро #enduro #мотоцикл #regulmoto #minskx250 #crosstrek ♬ оригинальный звук - Alex
У каментарах матацыклістам параілі напісаць заяву ў міліцыю. Тыя кажуць, што некалькі разоў спрабавалі, але "толку няма".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.