Тры ахвяры страшнай аварыі на маладзечанскай трасе да гэтага часу не апазналі
На месцы ДТЗ / zerkalo.io
Асобы траіх ахвяраў страшнай аварыі, якая адбылася на трасе Р28 Мінск - Маладзечна - Нарач каля "Лініі Сталіна", да гэтага часу невядомыя.
Аварыя адбылася ўвечары 9 ліпеня паблізу вёскі Гарошкі Мінскага раёна. Матацыкліст сутыкнуўся з мікрааўтобусам, ад сутыкнення аўтамабіль загарэўся. Загінулі матацыкліст і яго пасажыр, а таксама кіроўца мікрааўтобуса і яго пасажыр. Асобы траіх загінулых дагэтуль не ўстаноўлены з-за моцных апёкаў.
Па факце гібелі людзей у ДТЗ распачата крымінальная справа па ч.3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. За рулём аўто знаходзіўся 34-гадовы жыхар Маладзечна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.