Пад Стоўбцамі цягнік збіў матацыкл
Месца трагедыі
У нядзелю раніцай на пераездзе на станцыі Коласава ў Стаўбцоўскім раёне цягнік збіў матацыкл. Матацыкліст і пасажырка, якія знаходзіліся на ім, загінулі на месцы.
"Нягледзячы на гучны гукавы сігнал і экстранае тармажэнне, якія ўжыў машыніст, прадухіліць наезд не атрымалася. Ад атрыманых траўмаў пацярпелыя памерлі на месцы" - паведамілі ў Беларускай чыгунцы.
Зараз на месцы здарэння працуюць следчыя.
За апошнія суткі гэта не адзінае ДТЗ з некалькімі загінулымі. Увечары 13 ліпеня пад Магілёвам у выніку абгону кіроўца Volkswagen не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў сустрэчную Audi. У выніку кіроўца і яго 5-гадовы сын загінулі. Яшчэ 4 чалавекі былі дастаўлены ў бальніцу.
Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі адзначае, што праз спякоту ў краіне вырасла колькасць аварый на дарогах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.