У лесе пад Гроднам байкер зачапіў дрот, нацягнуты паміж дрэў
Байкер пад Гроднам зачапіў дрот, нацягнуты між дрэвамі
У гродзенскім лесе байкер зачапіў дрот, нацягнуты між дрэвамі, хаця раней такія пасткі тут прыбралі.
Новыя драты, як піша autogrodno.by, выявілі на выходных у лесе паміж гродзенскімі кар'ерамі "Сінька" і "Зялёнка".
Дрот у лесапарку "Пышкі" над дарожкамі, дзе часта катаюцца матацыклісты і раварысты, заўважылі і прыбралі ў двух месцах 19 лістапада. Пасля публікацый у СМІ для расследавання ў лесапарк выязджалі міліцыянты.
Але праз некалькі дзён недалёка ад папярэдняга месца байкеры зноў напаткалі два драты. Адзін з іх злёгку зачапіў твар матацыкліста і пакінуў невялікі след.
Відавочцы мяркуюць, што гэтыя пасткі былі пастаўленыя адначасова з ранейшымі, але засталіся незаўважаным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.