У цэнтры Брэста хуліганы паздзекаваліся са Снягуркі (фота)
Зранку 3 студзеня брэстаўчане былі шакаваныя выглядам Снягуркі каля навагодняй ялінкі на плошчы Леніна. Як піша сайт "Віртуальны Брэст", невядомыя хуліганы спрабавалі сцягнуць з манекена касцюм Снягуркі, але не скончылі сваю "чорную справу". У такім паўразабраным выглядзе Снягурка прастаяла ўсю першую палову дня 3 студзеня.
Як паведамляе "Віртуальны Брэст", у горадзе рэдкі Новы год абыходзіцца без актаў вандалізму. Найчасцей казачных персанажаў каля ялінак ламаюць або падпальваюць.
Фота: virtualbrest.by