У цэнтры Брэста легкавік некалькі метраў "пракаціў" жанчыну на капоце (відэа)

У цэнтры Брэста легкавік некалькі метраў "пракаціў" жанчыну на капоце (відэа)

У Брэсце 19 верасня легкавік на пешаходным пераходзе збіў жанчыну. ДТЗ трапіла на камеру відэаназірання, піша TUT.by.

Аварыя здарылася на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Савецкіх Памежнікаў. На запісе бачна, што жанчына перайшла праспект на зялёнае святло, павярнула направа і выйшла на рэгуляваны пешаходны пераход. 

Мяркуючы па відэа, для яе на гэтым пераходзе гарэў забараняльны сігнал святлафора. Тым не менш яна пайшла праз вуліцу. І недалёка ад тратуара яе збіў легкавы аўтамабіль, які паварочваў налева. Некалькі метраў машына правезла жанчыну на капоце. 

Потым да яе падбег кіроўца і відавочцы аварыі. З месца ДТЗ пацярпелую жанчыну забрала хуткая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі