У цэнтры Гомеля памерла ўдзельніца святочнага шэсця

У Гомелі святочнае шэсце 9 траўня было азмрочанае трагічным выпадкам, перадае Радыё "Свабода". Жанчыне, ветэрану спорту, Вользе З. стала кепска на вуліцы Савецкай. Яна звалілася на асфальт, а калона абыходзіла яе з абодвух бакоў. Прысутныя пачалі выклікаць "хуткую". А міліцыянты замест таго, каб забяспечыць "калідор" для аўтамабіля, панеслі жанчыну да бліжэйшай дзяжурнай "хуткай" на вуліцу Ланге.

Брыгада медыкаў не змагла дапамагчы непрытомнай жанчыне і выклікала рэанімацыйную машыну. Але тая затрымлівалася на скрыжаваннях з-за натоўпаў дэманстрантаў. Калі рэанімабіль дабраўся да месца здарэння, дапамагчы вэтэрану спорту ўжо не ўдалося.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі