У цэнтры Гродна шукалі нямецкі бронетранспарцёр (фота, відэа)
У цэнтры Гродна ў раёне вуліцы Валковіча шукалі нямецкі бронетранспарцёр. Пашукавікі правяралі легенду, паводле якой у 1945 годзе ў варонку ад авіябомбы скінулі і засыпалі нямецкую гусенічную машыну. А пачалося ўсё з таго, што ў гэтым месцы пачалося будаўніцтва катэджу пад дзіцячы дом сямейнага тыпу. І будаўнікі першыя натрапілі на знаходкі, якія адносіліся да часоў Другой сусветнай вайны — часткі гусеніц нямецкай тэхнікі.
Пашукавікі працавалі некалькі дзён, але бронетранспарцёра ці танка не знайшлі. Ім таксама трапляліся часткі гусеніц і іншыя дэталі, як мяркуецца, ад нямецкага цягача. Частку знаходак перадалі ў музей адной з гродзенскіх школ, іншыя выкарыстаюць у сваёй працы рэстаўратары з “Лініі Сталіна”, інфармуе БЕЛТА.
Фота: БЕЛТА