У цэнтры Мінска на два тыдні перакрыюць участак вуліцы
Вуліца Розы Люксембург у Мінску
Мінскія ўлады вырашылі на два тыдні перакрыць участак вуліцы. Часовая забарона на рух па ім уводзіцца "ў сувязі з пагрозай бяспецы дарожнага руху, у тым ліку жыцця і (або) здароўю грамадзян".
Размова ідзе пра ўчастак вуліцы Розы Люксембург ад дома нумар 183 (тут знаходзіцца падатковая інспекцыя Маскоўскага раёна) да вуліцы Карпава. Даўжыня перакрытага адрэзка складзе 250 метраў.
Забарона на перамяшчэнне ўводзіцца з 0:00 пятніцы, 29 лістапада, па 0:00 нядзелі, 15 снежня. Гэта значыць, яна працягнецца два тыдні і тры дні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.