У цэнтры Мінска невядомыя пабілі шкло ў машыне з арнаментам
У цэнтры Мінска, у адным з двароў на праспекце Незалежнасці невядомыя пабілі шкло ў машыне, упрыгожанай беларускім арнаментам. Здарэнне адбылося ўночы на 29 сакавіка.
Аўто належыць вядомай журналістцы Вользе Чакулаевай. Па яе словах, з салона нічога не скралі. То бок, матывы злачынцаў былі ці хуліганскія, ці ідэалагічныя.
На месца здарэння выклікалі міліцыю, якая склала пратакол.
У двары насупраць таго, дзе "начавала" машына Вольгі Чакулаевай, раніцай 29 сакавіка стаяла яшчэ адно аўто з пабітым шклом. Адлегласць паміж дзвюма месцамі, дзе адбыліся злачынствы, не перавышае 400 метраў.